Серж Кларсфельд
Серж Кларсфельд | |
---|---|
фр.: Serge Klarsfeld | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1935[1][2] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Beate Klarsfeld[d] |
Дзеці | Arno Klarsfeld[d] і Lida Klarsfeld[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, паляўнічы на нацыстаў |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серж Кларсфельд (фр.: Serge Klarsfeld, нар. 17 верасня 1935 года, Бухарэст) — французскі адвакат і гісторык, вядомы як паляўнічы на нацыстаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацькі Сержа Кларсфельда, Раіса і Арно, перабраліся ў Парыж на вучобу ў 1928 годзе; маці паходзіла з Бесарабіі, бацька з Румыніі[5]. Пасля ўварвання немцаў ім удалося ўцячы ў неакупіраваную частку Францыі. У Ніцы Серж цудам пазбег смерці пры адной з аблаў пад камандаваннем Алаіза Брунера . Ён, яго маці і яго сястра Таццяна схаваліся ў сцяне, а бацька застаўся ў кватэры, каб прыцягнуць увагу нацыстаў на сябе. Бацька быў арыштаваны, дэпартаваны і пасля забіты ў канцэнтрацыйным лагеры ў Асвенціме.
Пасля вайны Серж Кларсфельд паступіў у Сарбону, дзе вывучаў гісторыю. Пасля гэтага Кларсфельд вывучаў палітыку і здабыў навуковую ступень доктара навук. У 1963 годзе ажаніўся з Беатай Кюнцэль, а 27 жніўня 1965 у Кларсфельдаў нарадзіўся сын Арно-Давід Кларсфельд (Arno Klarsfeld), які стаў потым вядомым адвакатам і саветнікам французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У 1973 годзе ў сям’і нараджаецца дачка Ліда-Мірыям.
Дзейнасць у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе Серж і яго жонка Беатай заснавалі «Асацыяцыю сыноў і дачок дэпартаваных яўрэяў Францыі» фр.: «Association des fils et filles des déportés juifs de France»). Разам ім удалося прадставіць суду такіх злачынцаў, як Клаўс Барбі , Рэнэ Буске >, Жан Легуа , Марыс Папон , Поль Туўе , Курт Лішка , Эрнст Хайнрыхзан і Герберт Хаген , а таксама знайсці Алаіза Брунера .
У мастацкім фільме La Traque (Францыя, 2008 год, рэжысёр Ларэн Жаўі ), які паказвае пошукі Клаўса Барбі, ролю Сержа Кларсфельда адыгрывае Іван Аталь .
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1984 — Ордэн Ганаровага легіёна
- 2013 — вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна[6]
- Прэмія фонду імя З. Жабацінскага
- Прэмія французскага яўрэйства
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — L’Album d’Auschwitz ISBN 2-84761-070-7
- Adieu les enfants (1942—1944) ISBN 2-84205-908-5
- 1992 — L'étoile des Juifs ISBN 2-909241-16-5
- 1997 — En souvenir de Georgy : Lettres de la maison d’Izieu : 1935—1944 ISBN 0-89381-968-9
- 2001 — La shoah en France, le calendrier des deportations (septembre 1942-aout 1944) :
- Tome 1
- Tome 2
- Tome 3 ISBN 2-213-61051-7
- Tome 4 ISBN 2-213-61052-5
- 2007 — Vichy, Auschwitz ISBN 2-213-60183-6
- Spoliation camps de province ISBN 2-11-004558-2
- Destin à part. Seul déporté rescapé de la rafle de Clans du 25 octobre 1943 ISBN 2-7384-3473-8
- La rafle de la rue sainte-catherine à lyon le 9 février 1943 ISBN B-000-0DWWT-Z
- 1993 — Les transferts de juifs du camp de Rivesaltes et de la région de Montpellier vers le centre de Drancy en vue de leur déportation, 10 août 1942
Зноскі
- ↑ Serge Klarsfeld // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ а б https://es.wikipedia.org/wiki/Serge_Klarsfeld
- ↑ Chronology — Klarsfeldfoundation.org Архівавана 8 сакавіка 2012 года.
- ↑ Декрет о произведении в кавалеры Большого креста и великие офицеры ордена Почётного легиона . Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кларсфельд Беата и Серж // Электронная еврейская энциклопедия — eleven.co.il
- Famille Klarsfeld, le père, Le Monde (фр.) (Праверана 4 лістапада 2009)
- http://www.klarsfeldfoundation.org/ Архивная копия от 4 декабря 2020 на Wayback Machine
- Nazi Hunter: The Beate Klarsfeld Story на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Бухарэсце
- Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Францыі
- Юрысты паводле алфавіта
- Адвакаты паводле алфавіта
- Выжылі ў Халакосце
- Даследчыкі Халакоста
- Адвакаты Францыі
- Гісторыкі Францыі